У шосты школьны дзень удзельнікі гуртка “Краязнаўства” прынялі ўдзел у стварэнні этнаграфічнай экспазіцыі “Беларуская кухня”.
Уменне падабраць музейныя рэчы адпаведнай тэматыкі, іх эстэтычнае афармленне — мэта заняткаў.
Асноўнай часткай такой экспазіцыі сталі прадметы, звязаныя з прыгатаваннем і захаваннем ежы.




